11 красавіка 2018 года для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі Першамайскага раёна г. Мінска быў праведзены навучальны курс па тэме «Арганізацыя беларускамоўнага дня ва ўстанове дашкольнай адукацыі шляхам далучэння дашкольнікаў да культурнай спадчыны беларусаў». Заняткі праходзілі на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа №31 г Мінска». Навучальны курс правяла А.В. Кахноўская, старшы выкладчык кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




